/by/o-kompanii/struktura/filial-tsentralnaya-baza-proizvodstennogo-obsluzhivaniya/
Цэнтральная база вытворчага абслугоўвання створана 3 лістапада 1976 г. Галоўнае прызначэнне ЦБПО – тэхнічнае абслугоўванне асноўнага і дапаможнага тэхналагічнага абсталявання нафтаправода ў цэлым, забеспячэнне надзейнасці работы асноўнага і дапаможнага абсталявання, тэхналагічных працэсаў, капітальны і бягучы рамонт тэхналагічнага абсталявання, прыняцце мёр па папярэджанні і ліквідацыі аварыйных сітуацый, кантроль стану абсталявання па дыягнастычных азнаках і правядзенне планава-папераджальных рамонтаў, забеспячэнне выпуску гатовай прадукцыі і выкананне рамонтных работаў па заявах нафтаперапампоўных станцый; а таксама вытворчасць запасных частак і абсталяванні для нафтаправода, выраб прылад, нестандартнага абсталявання, метралагічнае забеспячэнне сродкаў вымярэння. Апроч таго – аўтатранспартныя перавозкі, выкананне работаў спецтэхнікай, капітальны рамонт ізаляцыі нафтаправодаў. Усе гэтыя функцыі забяспечваюць брыгады працаўнікоў як у цэхавых умовах, гэтак і на выездзе. Колькасць працаўнікоў ЦБПО – 390 чалавек.
У склад ЦБПО ўваходзяць:
Развіццё ЦБПО працягваецца і цяпер. У адпаведнасці з патрабаваннямі часу арганізуюцца новыя ўчасткі, пашыраецца наменклатура вытворчасці запасных частак і абсталявання для філіялаў. Працаўнікі ЦБПО прымаюць самы актыўны ўдзел у тэхпераўзбраенні нафтаправода.
За мінулыя гады калектыў ЦБПО не толькі пацвердзіў магчымасць выканання задачаў, пастаўленых пры яго арганізацыі, але і з дапамогай ініцыятывы, творчага пошуку інжынерна-тэхнічных працаўнікоў стварыў і ўвесь час развівае ўсё новыя віды работаў у тэхнічным забеспячэнні безаварыйнай і экалагічна бяспечнай работы прадпрыемства. Прыкметна павялічылася значэнне ЦБПО пасля прыняцця праграмы тэхнічнага пераўзбраення ААТ «Гомельтранснафта Дружба», у выкананні якога рэалізуецца канструктарскі, інжынерны і вытворчы патэнцыял калектыву.