15 студзеня 1967 года ў беларускай «Дружбе» з'явілася яшчэ адна станцыя. Там, дзе магутная падземная нафтавая рака, увабраўшы «чорнае золата» з розных радовішчаў СНД пакідае яго межы, сваё плячо струменю падстаўляе канцавая па ходзе нафты станцыя нафтаправода «Дружба» — НПС «Кобрын».
Яна надае апошні «беларускі імпульс» нафтавай рацэ, карануючы намаганні прадпрыемства па транспартаванні вуглевадароднай сыравіны заходнееўрапейскім спажыўцам. Для гэтага калектыў НПС «Кобрын», чый участак працягваецца да самай Беларуска-Польскай дзяржаўнай мяжы, прыкладае нямала творчай энергіі, пераабсталёўваючы сваё падраздзяленне тэхнічна і развіваючы яго сацыяльна.
У склад філіяла «НПС Кобрын» уваходзяць: