2.4-резервуарный_парк1-min.jpg

ЛПДС «Мазыр» мае рэзервуарны парк з 25 рэзервуараў рознай ёмістасці для захоўвання нафты. Канструкцыі аб'ёмам ад 10000 да 75000 кубаметраў дзеляцца на жалезабетонныя падземныя рэзервуары i вертыкальныя сталёвыя наземныя рэзервуары.

Рэзервуарны парк эксплуатуецца больш за 50 гадоў. У звязку з гэтым у ААТ «Гомельтранснафта Дружба» рэалізуецца паэтапная праграма мадэрнізацыі аб'екта.

  • У 2003 годзе ўведзены ў эксплуатацыю 2 новыя рэзервуары аб'ёмам па 75000 м.куб.

  • У 2007 годзе ў рэзервуарным парку праведзена рэканструкцыя тэхналагічных трубаправодаў.

  • У 2010 годзе ўведзены ў эксплуатацыю 2 новыя рэзервуары аб'ёмам па 50000 м.куб

  • У 2012 годзе ўведзены ў эксплуатацыю яшчэ 2 рэзервуара аб'ёмам па 50000 м.куб., потым агадана пабудаваць яшчэ 2 такіх рэзервуара.

  • У 2016 годзе ўведзены ў эксплуатацыю яшчэ 2 рэзервуара аб'ёмам па 50000 м.куб.

  • У 2017 годзе пачата будаванне 4 рэзервуараў аб'ёмам па 10000 м куб.

  • У 2018 годзе пачата будаванне рэзервуара аб'ёмам 20000 м куб.

Нарошчванне магутнасці і абнаўленне рэзервуарнага парку ЛПДС «Мазыр» з'яўляецца дамінантай тэхнічнага развіцця ААТ «Гомельтранснафта Дружба». Наяўнасць патрэбнага аб'ёму буферных ёмістасцяў рэзервуарнага парку галоўнай нафтаперапампоўнай станцыі беларускага прадпрыемства, у выпадку магчымай аварыйнай сітуацыі на кожнай пляцоўцы транснацыянальнага нафтаправода, забяспечыць устойлівую працу сістэмы магістральных нафтаправодаў «Дружба» як на тэрыторыі Беларусі, гэтак і на тэрыторыі Расіі, Украіны і Польшчы.

Вверх