2.31-транспорт_нефти-min.jpg

ААТ «Гомельтранснафта Дружба» забяспечвае пастаўку расійскай і беларускай нафты на ААТ «Мазырскі НПЗ», транспартаванне беларускай нафты на экспарт, а таксама транзіт расійскай нафты па наступных кірунках:

  • Унеча-Мазыр-Адамава з далейшым транспартаваннем на НПЗ Польшчы, Германіі;
  • Унеча-Мазыр-Брады з далейшым транспартаваннем у Венгрыю, Славакію, Чэхію, на ўкраінскія нафтаперапрацоўчыя заводы.

Праз сістэму магістральных нафтаправодаў ААТ «Гомельтранснафта Дружба» за гісторыю прадпрыемства прапампавана каля трох мільярдаў тон нафты.

Вверх